Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ: дыскрымінацыя цыганоў – недапушчальная


Парлямэнцкая асамблея рады Эўропы асудзіла дыскрымінацыйную палітыку ў дачыненьні да цыганоў з боку шэрагу краінаў Эўразьвязу, перадусім, Францыі, гаворыцца ў прынятай у чацьвер рэзалюцыі.

У дакумэнце ўказваецца на недапушчальнасьць падвойных стандартаў у дачыненьні да цыганоў, якія, паводле аўтараў заявы, практыкуюцца ў Эўропе.

Акрамя таго, асамблея рэкамэндуе ўжывауь заканадаўства супраць распальваньня расавай нянавісьці, а ўладам і СМІ краінаў Рады Эўропы ўстрымацца ад публікацыі варожых да цыганскіх мяншыняў зваротаў.

Апошнімі месяцамі ў Францыі ліквідавалі некалькі тысяч цыганскіх пасяленьняў.
XS
SM
MD
LG