У Пакістане былі ўчыненыя яшчэ два напады на грузавікі з палівам, што прызначалася для вайскоўцаў НАТА ў Афганістане. Зьнішчаныя каля 40 машын.
Паведамляецца, што 20 цыстэрнаў з палівам загарэліся ў выніку нападу ваяўнікоў побач з горадам Куэта на паўднёвым-захадзе краіны. Пазьней інфармацыя аб аналягічным здарэньні паступіла з паўночнага захаду Пакістану.
Напады адбыліся адразу пасьля таго, як Злучаныя Штаты прынесьлі прабачэньні за гібель пакістанскіх вайскоўцаў з прычыны ўдару, нанесенага амэрыканскім вайсковым верталётам. Вашынгтон заявіў, што ўдар быў нанесены па памылцы.