Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя бачыць у Брытаніі небясьпеку


Францускі ўрад заклікаў сваіх грамадзянаў, якія накіроўваюцца ў Вялікую Брытанію, да асьцярожнасьці ў сувязі зь "вельмі высокай рызыкай" тэрарыстычнай актыўнасьці ў гэтай краіне. Выказваюцца асьцярогі, што тэракты могуць быць накіраваныя на грамадзкі транспарт і месцы зь вялікай колькасьцю турыстаў.

Папярэджаньне Парыжу было абнародавана пасьля таго, як у нядзелю афіцыйны Лёндан павысіў узровень небясьпекі для сваіх грамадзянаў, што вандруюць у Францыю і Нямеччыну са "звычайнага" да "высокага", пакінуўшы ўзровень небясьпекі ва ўласнай краіне "пагрозьлівым".

Вялікая Брытанія і ЗША таксама папярэдзілі сваіх грамадзянаў аб павышанай рызыцы тэрарыстычных нападаў па ўсёй Эўропе.
XS
SM
MD
LG