Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня будзе вызваляць Бута


Ідэя аб тым, што Расея і ЗША павінны дамовіцца па справе Віктара Бута, ляжыць па-за прававым полем, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Расея не зьбіраецца ўмешвацца ў дзейнасьць тайскага суду, дадаў ён.

Акрамя гэтага, Лаўроў сказаў, што разьлічвае таксама на тое, што зварот амэрыканскіх афіцыйных асоб да прэм'ера Тайлянду не паўплывае на рашэньне суду па справе расейскага бізнэсмэна.

Віктару Буту інкрымінуюцца намеры паставіць зброю калюмбійскай групоўцы ФАРК, якую ЗША лічаць тэрарыстычнай. 20 жніўня апэляцыйны суд Тайлянду прыняў рашэньне экстрадаваць Бута ў ЗША. Экстрадыцыя можа адбыцца найбліжэйшымі днямі.
XS
SM
MD
LG