Telekom Austria Group выкупіла астатнія 30% акцый беларускага апэратара сотавай сувязі Velcom.
Як паведамілі у прэс-службе Velcom, у кастрычніку 2007 года Telekom Austria Group (TAG) набыла 70% акцый SB Telecom Limited, аднаасобнага уласьніка кампаніі velcom, за 730 мільёнаў эўра. Грунтуючыся на зафіксаваным у дагаворы ад кастрычніка 2007 года і выкананым 4 кастрычніка 2010 года аўкцыёне, TAG набудзе астатнія 30% акцый, што належалі SB Telecom Limited, за 335 млн. эўра, уключаючы працэнты, на працягу наступных дзесяці дзён, паведамляе БелаПАН.
Гэтай транзакцыяй Telekom Austria Group завяршае набыцьцё кампаніі Velcom.
Свае абавязацельствы TAG выканае з грашовых сродкаў, якія маюцца ў яе распараджэньні. Ніякіх дадатковых пазычальных сродкаў для выкананьня вышэйзгаданых плацяжоў прыцягвацца не будзе, і, такім чынам, стан балянс TAG па выніках 2010 года не зьменіцца. "Поўнае набыцьцё кампаніі velcom падкрэсьлівае моцную зацікаўленасьць з боку Telekom Austria Group у прысутнасьці на рынках Усходняй і Цэнтральнай Эўропы і значэньне беларускага прадпрыемства для усяго канцэрна", — гаворыцца ў прэс-рэлізе TAG, апублікаваным з нагоды здзелкі.
«Кампанія velcom значна выйграе ад уваходжаньня ў склад Telekom Austria Group. Дзякуючы гэтаму заплянаванаму і лягічнаму кроку працяг выбранай стратэгіі дзейнасьці velcom гарантаваны. Пасьля набыцьця склад мэнэджмэнту кампаніі velcom і праўленьне дырэктараў SB Telecom застанецца без зьменаў", — пракамэнтаваў здзелку Гельмут Дуз, галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаньнях ЗП «Велком».
Кампанія velcom пасьля ўваходжаньня ў склад TAG у 2007 годзе разьвівалася са станоўчай дынамікай: абанэнцкая база павялічылася з 2,7 млн. да 4,1 млн. па стане на 30 чэрвеня 2010 года. У сакавіку 2010 года velcom запусьціў у камэрцыйную эксплёатацыю мабільны шырокапалосны інтэрнэт на аснове HSPA/HSPA+.
Даведка Белапан. Кампанія velcom была створана ў 1998 годзе як сумеснае беларуска-кіпрскае прадпрыемства «Мабільная лічбавая сувязь». У кастрычніку 2007 года Telekom Austria Group аб’явіла аб дасягненьні пагадненьня аб куплі 70% кіпрскай SB Telecom Ltd. Прыкладна за 730 млн. эўра. Пакупніком выступіла падраздзяленьне Telekom Austria па мабільнай сувязі — mobilkom austria. У маі 2008 года апэратар зьмяніў назву на ЗП «Велком».