Эгіпет і Іран дамовіліся аднавіць наўпроставыя палёты паміж дзьвюма краінамі. Пра гэта заявіў прадстаўнік эгіпецкай грамадзянскай авіяцыі. Авіярэйсы не выконваліся ад 1979 году. Паводле дамовы штотыдзень паміж Каірам і Тэгеранам будуць выконвацца 28 рэйсаў. Аднак пакуль не гаворыцца, калі стартуюць палёты.