Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане ў выніку ракетных удараў маюцца ахвяры



На паўночным захадзе Пакістану ў выніку ракетных удараў забітыя найменей тры чалавекі. Мясцовыя ўлады не выключаюць, што апэрацыю бліз аўганскай мяжы, дзе дзейнічаюць баявікі "Аль-Кайды" і талібы, правялі амэрыканскія вайскоўцы. Некалькі удараў нанесеныя па жылым доме ў паселішчы Дата Хэла.

На гэтым тыдні Пакістан абвясьціў аб прыпыненьні паставак праз сваю тэрыторыю грузаў для міжнародных сілаў у Аўганістане. Ісламабад чакае кампэнсацыі і прабачэньняў ад НАТО за гібель трох сваіх вайскоўцаў падчас абстрэлаў у памежных раёнах.
XS
SM
MD
LG