Паўночная і Паўднёвая Карэя ўпершыню за два гады правялі перамовы аб вайсковых праблемах. Сустрэча адбылася ў мястэчку Пхамунджон на мяжы дзьвюх краінаў.
Агенцтва “Associated Press”, спасылаючыся на крыніцу ў паўднёвакарэйскім Міністэрстве абароны, паведамляе, што перамовы не прывялі да прагрэсу ў дачыненьнях.
Адносіны паміж Сэулам і Пхэньянам пагоршыліся пасьля патапленьня ў сакавіку паўднёвакарэйскага карабля і загубы 46 маракоў. Улады Паўднёвай Карэі і міжнародныя экспэрты зрабілі выснову, што карабель быў патоплены паўночнакарэйскай тарпэдаю. Пхэньян працягвае адкідаць гэтыя абвінавачаньні.