Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітчэл сустрэнецца сёньня з Нэтаньягу


Спэцыяльны пасланьнік ЗША на Блізкім Усходзе Джордж Мітчэл пачне сёньня дыпляматычныя высілкі, скіраваныя на працяг ізраільска-палестынскага ўрэгуляваньня. Нядаўна адноўленыя ізраільска-палестынскія перамовы апынуліся пад пагрозаю зрыву пасьля таго, як Ізраіль адмовіўся падоўжыць мараторый на будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдану.

Сёньня Мітчэл сустрэнецца ў Ерусаліме з ізраільскімі прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу і міністрам абароны Эхудам Баракам. На заўтра плянуецца сустрэча Мітчэла з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.

Раней Абас заявіў, што прыме рашэньне аб далейшых дзеяньнях палестынскага боку пасьля абмеркаваньня пытаньня на сустрэчы краін Лігі арабскіх дзяржаваў 4 кастрычніка і кансультацыяў з радаю “Арганізацыі вызваленьня Палестыны”.
XS
SM
MD
LG