Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына працягне эксплюатаваць АЭС


Нямецкі ўрад ратыфікаваў новую энэргетычную дактрыну, згодна зь якой тэрмін эксплюатацыі атамных рэкатараў краіны падаўжаецца на 10 год. Раней плянавалася, што выкарыстаньне атамнай энэргетыкі ў краіне будзе спыненае к 2021 году, аднак цяпер яно можа быць падоўжана прынамсі на 14 гадоў пасьля згаданага тэрміну.

Згодна з заявай ураду, краіне неабходна навучыцца здабываць больш энэргіі з узнаўляльных крыніцаў перш, чым адмаўляцца ад атамных электрастанцыяў.
XS
SM
MD
LG