Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Габрэйскія актывісты набліжаюцца да Газы


Габрэйскія актывісты, якія хочуць прарвацца празь ізраільскую блякаду Паласы Газы паведамілі, што іх карабель знаходзіцца ў 25 мілях ад палестынскага берага і, што яны могуць прыбыць у Газу ўжо празь пяць гадзін.

Сем актывістаў руху "Габрэі за справядлівасьць у Палестыне" плывуць на судне пад брытанскім сьцягам з грузам гуманітарнай дапамогі для палестынцаў у Газе. Ізраіль блякуе гэты рэгіён з тых часоў, як да ўлады ў Газе прыйшла радыкальная палестынская групоўка ХАМАС, якая не прызнае ізраільска-палестынскага замірэньня і права Ізраілю на існаваньне.

Афіцыйны Тэль-Авіў папярэдзіў, што калі карабель наблізіцца да берагоў Ізраілю бліжэй, чым на 20 міль – ён будзе перахоплены вайскоўцамі. У траўні падчас перахопу "Флятыліі міру", ізраільскія байцы спэцназу забілі 9 прапалестынскіх актывістаў. Некалькі вайскоўцаў атрымалі раненьні.
XS
SM
MD
LG