У Іране кіраўніцтва элітнага корпусу “Вартаўнікі Ісламскай рэвалюцыі” заявіла, што ў часе баявой апэрацыі забітыя “галоўныя падазраваныя” ў датычнасьці да тэракту ў горадзе Махабадзе. Мясцовае інфармацыйнае агенцтва Fars паведаміла са спасылкай на камандуючага сухапутнымі сіламі Махамада Пакпура, што апэрацыя ладзілася ў адным з памежных раёнаў. Падрабязнасьці не паведамляюцца. Пакпур таксама абвінаваціў ЗША ў падтрымцы арганізатараў тэракту.
У мінулую сераду ў Махабадзе адбыўся выбух у часе вайсковага параду, прысьвечанага 30-м угодкам пачатку іранска-ірацкай вайны. Загінулі 12 чалавек, дзясяткі былі параненыя.
У мінулую сераду ў Махабадзе адбыўся выбух у часе вайсковага параду, прысьвечанага 30-м угодкам пачатку іранска-ірацкай вайны. Загінулі 12 чалавек, дзясяткі былі параненыя.