Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане міністар-выкрывальнік сышоў


Сышоў ў адстаўку міністар абароннай прамысловасьці Пакістану Абдул Каюм Джатоі.

Перад гэтым кіраўнік ураду краіны Юсуф Раза Гелані выклікаў міністра для тлумачэньняў яго публічных заяваў аб магчымай датычнасьці пакістанскага войска да палітычных забойстваў, у тым ліку – былога прэм’ер-міністра Бэназір Бхута. Яна была забітая ў сьнежні 2007 году падчас перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі.
XS
SM
MD
LG