Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Кі Мун рэзка скрытыкаваў Ахмадзінэжада


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун сёньня падвергнуў вострай крытыцы іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада , які ў сваім выступе на Генасамблеі ААН заявіў у чацьвер, што за тэрарыстычнымі нападамі 11 верасьня, праўдападобна, стаяць самі амэрыканскія ўлады. “Востра асуджаю заявы, зробленыя лідарам адной з дэлегацый, якія ставілі пад сумнеў прычыны тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2001 году,-- заявіў Пан Кі Мун. -- Недапушчальна, каб трыбуна ААН выкарыстоўвалася такім чынам", -- сказаў ён. Пан Кі Мун адмежаваўся ад радыкалаў, якія разьдзімаюць напружанасьць паміж Захадам і ісламскім сьветам і заклікаў міжнародную супольнасьць супрацьстаяць тым, хто хоча “дэманізаваць іншых”.


XS
SM
MD
LG