Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі не хапае лекараў і мэдсясьцёр


Сёлета ў арганізацыях аховы здароўя Беларусі не хапала каля 4,5 тысяч лекараў.


Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік начальніка ўпраўленьня кадравай палітыкі, устаноў адукацыі і зьнешніх сувязяў Міністэрства аховы здароўя Васіль Філанюк, перадае БелаПАН.

У 2009 годзе патрэба ў дактарах ацэньвалася ў 5,5 тысяч чалавек, а пік іх недахопу прыйшоўся на 2008 год.

Прыярытэтам Міністэрства аховы здароўя ў апошнія гады стала накіраваньне маладых спэцыялістаў у сельскую мясцовасьць, малыя гарады і населеныя пункты, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.

Чакаецца, што да 2013 году будзе вырашана праблема дэфіцыту дактароў.

Таксама ў Менску не хапае каля 800 мэдсясьцёр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG