"На Балтыйскім форуме сёньня будуць абмяркоўвацца найважнейшыя пытаньні стасункаў Беларусі з Эўразьвязам і адмены санкцый, якія былі прынятыя ЭЗ у дачыненьні да рэспублікі", — заявіў В. Дамброўскіс на прэс-канфэрэнцыі ў Рызе, перадае "Інтэрфакс".
"Латвія будзе імкнуцца садзейнічаць паляпшэньню стасункаў Беларусі з Эўразьвязам", — адзначыў кіраўнік латвійскага ўраду.
Ён таксама дадаў, што ў рамках пытаньня "Беларусь — ЭЗ" будуць абмяркоўвацца пытаньні спрашчэньня для грамадзянаў Беларусі візавага рэжыму, а таксама пытаньні правоў чалавека.
Прэм'ер выказаў надзею на развіцьцё дынамічных стасункаў Латвіі і Беларусі ў палітычнай і эканамічнай сфэрах.