Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
"Калi вершы вы называеце песьнямi –
а iх так называюць –
я сьпяваў усё сваё жыцьцё.
I йшоў з тымi, што ня мелi нiчога,
жылi часам з квасам, а парою з вадою.
Быў адным зь iх".
Яраслаў Сэйфэрт (пераклад Юрася Бушлякова).
СОНЕЧНА...
- ...і месячна. Тэмпэратура: 6-17 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- У паб-клюбе "Графіці" выступае Зьміцер Вайцюшкевіч.
- Фотавыстава "Ізраіль новым поглядам", Менск, вул М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесьце).
- У Нацыянальнай бібліятэцы адкрываецца фотавыстава "Сустракаючыся з Шанхаем, бярэм у абдымкі сьвет". Пачатак а 17.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- У Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН выступае прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
- Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі зь візытам у Латвіі.
- У Рызе адкрываецца двухдзённы Балтыйскі эканамічны форум.
- У Генце ў Бэльгіі сустракаюцца міністры абароны Эўразьвязу.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1901 нарадзіўся чэскі паэт Яраслаў Сэйфэрт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 (пам. 1986).
- У 1918 нарадзіўся беларускі драматург Аркадзь Маўзон (пам. 1977).
- У 1924 нарадзіўся беларускі паэт Артур Вольскі (пам. 2002).
- У 1974 памёр чылійскі паэт Пабла Нэруда, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1971 (нар. 1904).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
- Пачынаецца габрэйскае сьвята Сукот.
МІНУС 365:
- Год таму на сайце Свабоды: www.svaboda.org/content/article/1826263.html
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Калi вершы вы называеце песьнямi – а iх так называюць –
я сьпяваў усё сваё жыцьцё.
I йшоў з тымi, што ня мелi нiчога,
жылi часам з квасам, а парою з вадою.
Быў адным зь iх".
Яраслаў Сэйфэрт (пераклад Юрася Бушлякова).