Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі прапануюць завесьці “сінюю карту” для замежнікаў


Чэскі парлямэнт сёньня прыняў у першым чытаньні навэлу закону пра знаходжаньне замежнікаў у краіне. Навэла ўводзіць так званую “сінюю карту”, якая дае замежнікам з высокай кваліфікацыяй права працы і доўгатэрміновага пражываньня. Ва ўрадзе таксама прынятая прапанова, што працэсу выдварэньня чужынца, які працаваў нелегальна, мог бы папярэднічаць разгляд яго заявы аб прадастаўленьні прытулку. Замежнік, які працаваў нелегальна, таксама будзе мець магчымасьць падаць заяву аб працягу дазволу на пражываньне на час, які яму патрэбен, каб атрымаць ад працадаўцы нявыплачаную зарплату.

Працадаўцы таксама будуць несьці сваю частку адказнасьці за працаўладкаваных замежнікаў , напрыклад, аплочваць выдаткі, зьвязаныя з выдварэньнем замежніка, калі ён пасьля сканчэньня тэрміну візы ня выедзе з Чэхіі, або выдаткі на яго мэдычнае абслугоўваньне, калі замежнік быў звольнены да заканчэньня яго дазволу на працу. Навэла закону павінна прайсьці далейшае зацьвярджэньне.
XS
SM
MD
LG