Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абас можа пакінуць перамовы


Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас можа пакінуць адноўленыя нядаўна наўпроставыя ізраільска-палестынскія перамовы аб міры пры пасярэдніцтве ЗША. Паводле Абаса, ён “ня будзе ўдзельнічаць у дыялёгу ніводнага дня” пасьля таго, як завершыцца тэрмін дзеяньня мараторыя на будаўніцтва Ізраілем паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану.

Напярэдадні ізраільскі прэм’ер-міністар Біньямін Нетаньяху заявіў, што пляны адносна мараторыя мяняцца ня будуць. Мяркуецца, што ён завершыцца пры канцы гэтага месяца.
XS
SM
MD
LG