Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракты ў Іраку: 37 ахвяраў


У Іраку сёньня ахвярамі сэрыі тэрактаў сталі 37 чалавек, дзясяткі параненыя.

Бальшыня нападаў была ўчыненая ў Багдадзе. Першы з выбухаў здарыўся побач з офісам прыватнай кампаніі сотавай сувязі “Asiacell”. Яшчэ два напоўненыя выбухоўкаю аўтамабілі былі падарваныя на поўначы ірацкай сталіцы.

У Фалюджы сьмяротнік падарваў выбуховае прыстасаваньне на дарозе, якой праяжджаў вайсковы патруль.
XS
SM
MD
LG