Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выцек нафты канчаткова спынілі


Выцяканьне нафты з аварыйнай сьвідравіны канцэрну BP у Мэксыканскай затоцы канчаткова спыненае – пра гэта сёньня паінфармавалі прадстаўнікі амэрыканскіх уладаў.

Нафтавы канцэрн BP завяршыў у нядзелю бэтанаваньне сьвідравіны. За час пасьля аварыі ў красавіку на нафтавай плятформе ў Мэксыканскай затоцы ў ваду выцекла каля пяці мільёнаў барэляў нафты.

Здарэньне ў затоцы стала найбольшым аварыйным разьлівам нафты ў ЗША – яго маштабы перавысілі наступствы ад катастрофы танкера “Exxon Valdez” ля ўзьбярэжжа Аляскі ў 1989 годзе.
XS
SM
MD
LG