Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адносіны Кітаю і Японіі пагаршаюцца


Кітайскія СМІ паведамілі аб поўным спыненьні абмену зь Японіяй на міністэрскім узроўні. Пагаршэньне адносінаў паміж краінамі адбылося пасьля таго, як Японія падоўжыла затрыманьне капітана кітайскага рыбалоўнага траўлера, арыштаванага некаторы час таму ў спрэчных водах. Кітайскі МЗС тады запатрабаваў вызваленьня капітана.

Як перадалі па кітайскім тэлебачаньні, Пэкін таксама прыпыняе перамовы зь Японіяй аб павелічэньні колькасьці палётаў паміж абедзьвюма краінамі.
XS
SM
MD
LG