Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Швэцыі


У Швэцыі адбываюцца выбары ў парлямэнт і органы мясцовага самакіраваньня, у якіх упершыню бяруць удзел не асобныя палітычныя партыі, а два блёкі – правацэнтрысцкі ды "чырвона-зялёны".

У першы ўваходзяць Хрысьціянска-дэмакратычная, Лібэральная і Памяркоўная партыі, а таксама Партыя цэнтру, у другі – Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, Левая партыя і Партыя аховы навакольнага асяродзьдзя.

Акрамя таго, чатырохпрацэнтавы парог можа пераадолець нацыяналістычная партыя "Швэдзкія дэмакраты" – яна выступае пад антыімігранцкімі і антыісламскімі лёзунгамі.

Усяго ў Швэцыі права голасу маюць 7 мильёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG