Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін: масавыя антыядзерныя пратэсты


Дзясяткі тысяч немцаў сабраліся сёньня ў Бэрліне вакол рэзыдэнцыі канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель. Дэманстранты пратэставалі супраць плянаў нямецкага ўраду падоўжыць дзеяньне атамных электрастанцыяў у краіне на 12 гадоў. Марш па кварталах з урадавымі ўстановамі прайшоў безь інцыдэнтаў.

Арганізатары акцыі называюць яе найбуйнейшым антыядзерным выступленьнем з часоў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. На пачатку мітынгу паліцыя ацэньвала колькасьць удзельнікаў з 40 тысяч. Арганізатары сьцьвярджаюць, што ў ходзе маршу колькасьць людзей, якія прынялі ў ім удзел павялічылася да 100 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG