Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш “За славянскую еднасьць” не адбыўся з-за сьцягоў расейскай манархіі


Арганізатар акцыі Дзьмітрый Дзенісенка.
Арганізатар акцыі Дзьмітрый Дзенісенка.
Санкцыянаваны Магілёўскім гарвыканкамам марш «За славянскую еднасьць» не адбыўся. Арганізатар Дзьмітры Дзенісенка адмовіўся яго праводзіць, бо прадстаўнік гарвыканкаму і адказны за падтрыманьне правапарадку міліцыянт забаранілі праводзіць шэсьце пад чорна-жоўта-белымі сьцягамі расейскай манархіі. Забарону прадстаўнікі ўлады аргумэнтавалі тым, што гэтая атрыбутыка не зарэгістраваная ў Беларусі, таму яна ня можа выкарыстоўвацца падчас публічных мерапрыемстваў.

Дзенісенка: «Мяне папярэдзілі, калі мы пройдзем з гэтымі сьцягамі хаця б пяць мэтраў, то мяне прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці, нават арыштуюць да пятнаццаці сутак. Я вырашыў прыпыніць мерапрыемства, бо без ключавой атрыбутыкі, якая была ўказаная ў заяўцы, сэнс яго правядзеньня адпадае. У заяўцы я пазначаў, што марш пройдзе пад сьцягам расейкай імпэрыі. Пра тое, што гэты сьцяг не зарэгістраваны, мне ў гарвыканкаме ніхто не казаў. Атрымліваецца, што ў Беларусі нельга сабрацца пад сьцягамі, якія зьяўляюцца гістарычнымі».

Магілёўскія прыхільнікі «Славянскага адзінства».

Дзьмітры Дзенісенка прымеркаваў сваё мерапрыемства да гадавіны Кулікоўскай бітвы. Марш меўся адбыцца ў абарону славянскай еднасьці й братэрства. Для падтрыманьня правапарадку арганізатар аплаціў паслугі міліцыянтаў.

На марш прыйшлі і з афіцыйнай беларускай атрыбутыкай.

Улады дазволілі правесьці шэсьце ў малазаселенай частцы Магілёва на вуліцы Чалюскінцаў. Прыхільнікі «Славянскага адзінства» зьбіраліся прамаршыраваць ад гарадзкога цэнтру рытуальных паслугаў да аварыйнай пляцоўкі былога Дома культуры й адпачынку — гэта трыста мэтраў. Паўдзельнічаць у шэсьці прыйшлі тры дзясяткі пераважна маладых людзей. Двое зь іх трымалі чорна-жоўта-белыя сьцягі.
Міліцыянт шукае крамолу ва ўлётцы прыхільнікаў «Славянскага адзінства».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG