Японскі ўрад у поўным складзе сышоў у адстаўку. Аб гэтым у пятніцу паведаміла агенцтва AFP. Чальцы Кабінэту міністраў вырашылі пакінуць свае пасады на знак пратэсту супраць кадравых перастановак, якія заплянаваў прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан. Чакаецца, што новы склад ураду будзе абвешчаны на працягу дня.
У апублікаваным сёньня папярэднім сьпісе прынамсі сем міністэрскіх партфэляў прапануецца новым кандыдатам. Японскі прэм'ер спрабуе такім чынам павялічыць падтрымку ўраду сярод выбарцаў.
Японія перажывае зацяжную эканамічную рэцэсію з канца 1990-х гадоў.