Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зьмясьціла эўрабонды на 2 млрд


Украіна ў чацьвер зьмясьціла на фондавым рынку эўрааблігацыі на пачатковую суму 2 мільярды даляраў.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар краіны Мікола Азараў на адкрыцьці паседжаньня ўраду, падае ўкраінскае выданьне "Эканамічная праўда".

Аб'ём выпуску 5-гадовых аблігацыяў склаў 0,5 мільярда даляраў пад 6,875% гадавых, 10-гадовых – на 1,5 мільярда, пад 7,775% гадавых.

Прэм'ер адзначыў высокі попыт на эмітаваныя каштоўныя паперы. Інвэстары выказалі гатовасьць купіць украінскіх эўрабондаў на болей, чым 6 мільярдаў даляраў.

У ліпені Беларусь зьмясьціла ўласныя 5-гадовыя эўрааблігацыі на суму 600 мільёнаў даляраў. Гадавы працэнт склаў 8,75%.
XS
SM
MD
LG