Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт ЭЗ пачаўся са скандалу


У Брусэлі сёньня стартаваў саміт лідэраў краінаў Эўразьвязу. Плянавалася, што нарада будзе прысьвечана эканамічным і замежна-палітычным пытаньням. Напярэдадні, аднак, пачалася новая хваля скандалу вакол дэпартацыі францускім урадам баўгарскіх і румынскіх цыганоў.

У сераду эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Вів'ен Рэдзінг параўнала гэтую акцыю з перасьледам цыганоў у Нацысцкай нямеччыне. Парыж назваў гэтую заяву недапушчальнай і запатрабаваў, каб на саміце было ўзьнятае пытаньне цыганскіх мігрантаў, якія прыязджаюць у Заходнюю Эўропу без належных сродкаў на жыцьцё.
XS
SM
MD
LG