Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаньне “Народнай волі”. Чацьвёртае сёлета


Міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі падпісаў яшчэ адно папярэджаньне газэце «Народная воля». Гэта ўжо чацьвёртае папярэджаньне выданьню цягам гэтага году, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.


Папярэджанне газэце вынесена за парушэнне арт. 4 закона «Аб СМІ», які прадпісвае распаўсюджваць інфармацыю, што адпавядае рэчаіснасьці.

Паводле міністра, рэдакцыя парушыла гэты закон у артыкулах «КГБ отправил госконтроль в нокаут» і «В КГК разгорается новый коррупционный скандал», надрукаваных у жніўні.

«Непраўдзівымі» Мінінфарм палічыў наступныя фразы:

— «…У часе праверкі органаў фінансавых расследаваньняў Беларусі Савет бясьпекі выявіў схемы, паводле якіх адмазваліся ад крымінальнага перасьледу бізнэсмэны»;
— «…Аднак нават праз два гады рэальна КДК не прадпрыняў ніякіх дзеяньняў, каб прыцягнуць да адказнасьці кіраўнікоў ЗАТ «Брэстаблтранс».

Між тым, паводле ліста КДК ад 31.08.2010, «указаная вышэй інфармацыя пра дзейнасьць Камітэта дзяржкантролю не адпавядае рэчаіснасьці», — гаворыцца ў папярэджаньні Міністэрства інфармацыі.

«Распаўсюд непраўдзівай інфармацыі пра дзейнасьць Камітэта дзяржаўнага кантролю дыскрэдытуе ўказаны орган, можа адмоўна адбіцца на яго дзейнасьці і пацягнуць іншыя нэгатыўныя наступствы», — папярэджвае міністэрства.

Вынясенне рэдакцыі альбо заснавальніку СМІ на працягу году двух і больш папярэджаньняў можа пацягнуць за сабой прыпыненьне выпуску гэтага СМІ.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG