Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Кісьляк зьвярнуўся ў МЗС ў пытаньні сьмяротнай кары


Раман Кісьляк (справа) на цырымоніі ўручэньня прэміі «Праваабарончага альянсу», архіўнае фота.
Раман Кісьляк (справа) на цырымоніі ўручэньня прэміі «Праваабарончага альянсу», архіўнае фота.
Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў міністэрства замежных спраў з заявай аб прывядзеньні крымінальна-выканаўчага кодэксу ў адпаведнасьць зь Міжнародным пактам грамадзянскіх і палітычных правоў для ўзнаўленьня правоў родных тых людзей, якія пакараныя сьмерцю ў Беларусі.

Як адзначае праваабаронца, менавіта МЗС — орган, які кантралюе выкананьне міжнародных дамоваў:

«Я спадзяюся, што менавіта МЗС паставіць перад Саветам міністраў і іншымі органамі, якія валодаюць заканадаўчай ініцыятывай, пытаньне пра ўнясеньне законапраекту аб зьмене артыкулу 175 з тым, каб кодэкс у новай рэдакцыі забясьпечваў захаваньне права сваякоў асуджаных да сьмерці не падвяргацца бесчалавечнаму абыходжаньню. Размова ідзе пра артыкул 7 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.»

Раман Кісьляк прапануе:

  • прысуджанага да сьмерці, яго абаронцу і блізкіх сваякоў інфармаваць пра дзень пакараньня,
  • даваць асуджанаму дастаткова часу, каб разьвітацца з сваімі сваякамі,
  • цела пакаранага выдаваць сваякам для пахаваньня,
  • у выпадках, калі пакаранага ўжо пахавалі, інфармаваць сваякоў пра месца пахаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG