У Парыжы паліцыя тэрмінова эвакуавала турыстаў з Эйфелевай вежы, пасьля таго, як уладам паступіла інфармацыя аб пагрозе выбуху, паведамляе тэлеканал Euronews. Паліцыя, таксама, ачысьціла і ачапіла навакольле вежы і раён Марсавых палёў.
Інфармацыя аб магчымым выбуху паступіла каля 10 гадзіны вечара па менскім часе. З зоны небясьпекі былі эвакуаваныя 25 тысяч чалавек.
Раней у аўторак францускі Сэнат ухваліў забарону на нашэньне ў публічных месцах мусульманскага адзеньня, што цалкам захінае аблічча. Пацьверджаньняў аб зьвязанасьці гэтых падзеяў няма.