Задача на час старшынства Літвы ў АБСЭ заключаецца ў тым, каб уключыць праблему энэргетычнай бясьпекі ў праграму дзейнасьці Арганізацыі. Такую заяву зрабіў віцэ-міністар замежных справаў Літвы Эвалдас Ігнатавічус на сустрэчы экспэртаў у ацэнцы ўнёску АБСЭ ў энэргетычную бясьпеку.
На мерапрыемстве ў Вільні 12 – 14 верасьня прадстаўнікі каля 200 міжнародных арганізацыяў, дзелавых і акадэмічных колаў з 56 краінаў абмяркоўваюць праблемы ўмацаваньня энэргетычнай бясьпекі, адкрытасьці ў разьвіцьцьці энэргетычнага рынку, дывэрсыфікацыі крыніцаў электраэнэргіі. Паводле вынікаў канфэрэнцыі Генэральны сакратар АБСЭ падрыхтуе справаздачу пра яе ролю ў вырашэньні пытаньняў энэргетычнай бясьпекі.
Мерапрыемства ладзіць цяперашні старшыня АБСЭ Казахстан разам зь Міністэрствам замежных справаў Літвы, якая рыхтуецца да свайго старшынства ў АБСЭ налета.