Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ: Іран тармозіць супрацоўніцтва


Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі выказала шкадаваньне ў зьвязку з рашэньнем Тэгерану забараніць працу двух інспэктараў агенцтва ў краіне. Прамаўляючы на адкрыцьці рады дырэктараў арганізацыі, ачольнік МАГАТЭ Юкіа Амана заявіў, што рэгулярныя адводы інспэктараў з боку Тэгерану перашкаджаюць працы МАГАТЭ ў Іране.

Іран забараніў абвясьціў непажаданымі двух інспэктараў МАГАТЭ ў чэрвені, на падставе закідаў у "паданьні непраўдзівых зьвестак" пра ядзерную праграму краіны. Амана, у сваю чаргу, заявіў, што ня мае сумневаў у "прафэсіяналізьме і аб'ектыўнасьці" датычных супрацоўнікаў.

Гэты інцыдэнт здарыўся на фоне ўзмацненьня міжнародных санкцыяў супраць Тэгерану ў сувязі з асьцярогамі міжнароднай супольнасьці аб тым, што Іран імкнецца стварыць ядзерную зброю. Тэгеран гэтыя закіды адкідае.
XS
SM
MD
LG