У Чылі гарнякам, блякаваным пад зямлёю пасьля аварыі на рудніку, што здарылася больш як месяц назад, дазволілі курыць.
Дактары раней забаранялі перадаваць шахтарам цыгарэты. Рашэньне было зьмененае пасьля таго, як выратавальнікі здолелі палепшыць вэнтыляцыю ў прасторы, дзе знаходзяцца гарнякі.
Прадукты, ваду і лекі 33 шахтарам, зьняволеным на глыбіні каля 700 мэтраў, спускаюць празь невялікі праход. Сьвідраваньне ратаўнічых тунэляў, якімі людзей маюць намер падняць на паверхню, зойме, паводле апошніх ацэнак, ня менш за два месяцы.