Афіцыйны Тэгеран зьняпраўдзіў сьцьвярджэньні іранскай апазыцыі, нібыта Іран мае ўстаноўкі па ўзбагачэньні ўрану. Кіраўнік іранскай Арганізацыі па атамнай энэргіі Алі Акбар Салехі заявіў, што Тэгеран паведаміў Міжнароднаму агенцтву па атамнай энэргіі пра ўсе ядзерныя аб'екты краіны. У чацьвер дысідэнт Алірэза Джафарзаде паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне, што ягоная група мае інфармацыю пра незарэгістраваныя ядзерныя аб'екты ў Іране. Джафарзаде сказаў, што аб'ект знаходзіцца пад зямлёй у гарах каля 120 кілямэтрах на захад ад Тэгерана і прызначаны для ўзбагачэньні ўрану.