Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гватэмала: 38 ахвяраў апоўзьняў


У Гватэмале колькасьць ахвяраў апоўзьняў, прычынай якіх сталі моцныя дажджы, дасягнула 38-і. Прэзыдэнт краіны Альвара Колам назваў сытуацыю «нацыянальнай трагедыяй».

Паводле Колама, толькі за мінулыя выходныя краіна панесла страты, супастаўныя паводле маштабаў з трапічным штормам «Агата», што абрынуўся на ціхаакіянскае ўзьбярэжжа Гватэмалы ў траўні сёлета. Тады загінулі 165 чалавек, тысячы засталіся без жытла.

XS
SM
MD
LG