Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі сямёра загінулі ў Багдадзе


Прынамсі 7 чалавек загінулі і каля 20 былі параненыя ў выніку нападу на вайсковы комплекс у Багдадзе.

Напад адбыўся меней чым праз тыдзень пасьля таго, як амэрыканскія ўлады абвясьцілі аб заканчэньні баявых дзеяньняў ЗША ў Іраку.

Аб'ектам нападу стаўся той самы вайсковы комплекс, які выкарыстоўваўся для прызыву ў ірацкае ўрадавае войска і пацярпеў ад самагубчага выбуху 17 жніўня. Тады загінулі 59 чалавек.
XS
SM
MD
LG