Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Таджыкістане зьдзейсьнілі два самагубцы


Колькасьць ахвяраў тэракту у горадзе Худжанд на поўначы Таджыкістану, можа павялічыцца да двух чалавек. Паводле таджыцкіх уладаў, машына, начыненая выбухоўкай, уехала ў паліцэйскі пастарунак у горадзе Худжанд, другім найвялікшым горадзе краіны. Прэсавы сакратар міністэрства ўнутраных спраў Таджыкістану Мухамаджон Назрыеў паведаміў:

“У выніку выбуху, старшы лейтэнант міліцыі Махкамаў памёр у шпіталі ад цяжкіх раненьняў , а месцазнаходжаньне яшчэ аднаго супрацоўніка, старшага сяржанта Маягубава, які дзяжурыў ля брамы і спрабаваў спыніць аўтамабіль тэрарыстаў, застаецца невядомым. Зусім магчыма, што ён загінуў. Паводле папярэдніх дадзеных, у машыне было два сьмяротнікі” – сказаў Назрыеў.
XS
SM
MD
LG