Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан дала ў Вашынгтоне старт ізраільска-палестынскім перамовам, заклікаўшы бакі “разьвязаць усе асноўныя пытаньні на працягу году”.
Дэлегацыі бакоў ачольваюць прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу і прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас.
У ходзе перамоваў Нэтаньягу заявіў, што для дасягненьня міру абодвум бакам давядзецца пайсьці на “балесныя саступкі”.
Пачатку перамоваў папярэднічаў усплёск гвалту на Заходнім беразе Ярдану – у аўторак ваеўнікі групоўкі ХАМАС забілі чацьвярых ізраільцаў. Прадстаўнік ХАМАСу заявіў сёньня, што арганізацыя ня спыніць “супраціву акупацыі”.