Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане аб’явілі жалобу


У Пакістане аб’явілі трохдзённую жалобу па ахвярах учорашніх выбухаў у горадзе Лагор. У выніку выбухаў загінуў 31 удзельнік шыіцкай рэлігійнай працэсіі, ня менш як 170 былі параненыя.

Адказнасьць за тэракты ўзялі на сябе пакістанскія талібы. Яны заявілі, што выбухі ў Лагоры – акт помсты за гібель у мінулым годзе аднаго з радыкальных суніцкіх лідэраў.
XS
SM
MD
LG