Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачынаюць у Іраку апэрацыю “Новы Сьвітанак”


У Багдадзе адбылася цырымонія, прысьвечаная пачатку апэрацыі “Новы Сьвітанак” – гэта афіцыйны назоў новай місіі амэрыканскіх войскаў, якія застаюцца ў Іраку. На цырымоніі прысутнічаў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс. У сваіх выступах яны падкрэсьлівалі, што баявыя апэрацыі амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку цалкам завершаныя.

Джо Байдэн сказаў: “ Апэрацыя “Свабода Іраку” завершаная, аднак амэрыканская прысутнасьць у Іраку працягваецца, і сёньня пачынаецца новая апэрацыя – “Новы сьвітанак”. Гэтая цэрымонія прысьвечаная ня толькі зьмене камандваньня, але і пачатку новай главы ў нашых адносінах з Іракам.
XS
SM
MD
LG