Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане рыхтуюцца прыняць закон аб дэкрыміналізацыі злачынстваў


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сёньня на сумесным пасяджэньні палат парлямэнту ў Астане заявіў аб плянах па падрыхтоўцы законапраекту, накіраванага на дэкрыміналізацыю злачынстваў, асабліва ў эканамічнай сфэры, якія не нясуць вялікай грамадзкай небясьпекі.

Нурсултан Назарбаеў заклікаў узмацніць адказнасьць за арганізаваную злачыннасьць і рэйдэрства, а таксама абараніць бізнэс ад ціску правяраючых структураў.

Раней быў падпісаны ўказ аб рэфармаваньні праваахоўнай і судовай сыстэмаў.
XS
SM
MD
LG