Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя падазраваныя ў нападзе на ізраільскія шлюбныя пары


Ізраільскія вайскоўцы затрымалі каля 50 палестынцаў, якія падазраюцца ў датычнасьці да ўчорашняга нападу на дзьве шлюбныя пары. Усе чацьвёра ізраільцаў загінулі ў выніку абстрэлу ў аўторак ўвечары. Адказнасьць за напад ўзялі на сябе прадстаўнікі палестынскай групоўкі ХАМАС. Палестынскія радыкалы выступаюць супраць перамоваў з Ізраілем, якія пачнуцца сёньня ў Вашынгтоне.

Улады Палестынскай аўтаноміі расцанілі напад як спробу сарваць магчымае мірнае пагадненьне. Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньяху заявіў, што напад прадэманстраваў неабходнасьць неадкладнага вырашэньня на перамовах пытаньняў, якія тычацца бясьпекі.
XS
SM
MD
LG