Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валэнса прайграў судовы працэс


Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса прайграў судовы працэс аб абароне гонару і годнасьці. Суд у Гданьску адмовіўся задаволіць пазоў Валэнсы да журналіста Кшыштафа Вышкоўскага, які ў адной з тэлеперадач абвінаваціў Валэнсу ў супрацоўніцтве з камуністычнай тайнай паліцыяй. На думку суду, журналіст скарыстаўся свабодаю слова, якая не павінна парушацца.

Вэрдыкт суду вынесены ў дні, калі ў Польшчы адзначаецца 30-я гадавіна стварэньня незалежнага прафсаюзу “Салідарнасьць”, на чале якога стаяў Валэнса. Сам экс-прэзыдэнт ня браў удзелу ва ўрачыстасьцях, заявіўшы, што ня згодны зь цяперашняй палітычнай пазыцыяй прафсаюзу.
XS
SM
MD
LG