Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі разглядаюць скаргу носьбіта ВІЧ


У Кітаі суд узяў на разгляд пазоў мясцовага настаўніка, які доўгі час ня можа ўладкавацца на працу праз тое, што зьяўляецца носьбітам ВІЧ.

Слуханьні будуць праходзіць у судзе гораду Аньцін. Гэта першы ў краіне выпадак, калі суд не адмовіўся прызначыць разбору ў справе аб дыскрымінацыі ВІЧ-інфэкцыяванага.

У скарзе адзначаецца, што мужчына пасьпяхова праходзіў усе тэставаньні, патрэбныя для ўладкаваньня на працу ў тым або іншым месцы. Аднак, як толькі працадаўцы дазнаваліся аб стане ягонага здароўя, ён атрымліваў адмову. Дзейнае ў Кітаі заканадаўства забараняе абмяжоўваць працоўныя правы носьбітаў ВІЧ.
XS
SM
MD
LG