Швэдзкая паліцыя дапытала заснавальніка рэсурсу WikiLeaks Джуліяна Асанжа, які падазраецца ў дамаганьнях.
Па словах адваката Асанжа, допыт прайшоў "вельмі добра", адвакат чакае, што пракуратура цалкам закрые справу. Ён назваў усю гісторыю "вельмі дзіўнай".
Швэдзкі дзяжурны пракурор выдаў ордэр на арышт Асанжа ўвечары 20 жніўня.
Заснавальніка WikiLeaks падазравалі ў згвалтаваньні і дамаганьнях. На наступны дзень галоўны пракурор Стакгольму Эва Фінэ адклікала ордэр на падставе новых зьвестак, а таксама зьняла з Асанжа абвінавачаньні ў згвалтаваньні.
На думку Асанжа, вылучаныя абвінавачаньні зьяўляюцца часткай кампаніі па дыскрэдытацыі рэсурсу WikiLeaks, што нядаўна апублікаваў звыш 75 тысяч дакумэнтаў, якія тычацца дзеяньняў узброеных сілаў ЗША ў Аўганістане.