Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі банкір прадстаўляе антысэміцкую кнігу


Сябра ўправы Нямецкага цэнтральнага банка, якія выклікаў палітычны скандал сваімі антысэміцкімі выказваньнямі, сёньня ў Бэрліне выпускае ў сьвет сваю спрэчную кнігу. Ціла Саразін у нядаўнім інтэрвію заявіў, што "усе габрэі маюць пэўныя гены", а таксама нэгатыўна выказаўся на адрас турэцкіх і арабскіх эмігрантаў. Канцлер Ангела Мэркель заявіла, што камэнтары Саразіна "цалкам непрымальныя" і прапанавала Фэдэральнаму банку абмеркаваць магчымае яго звальненьне . Саразін зьяўляецца вэтэранам левацэнтрысцкіх сацыял-дэмакратаў. Кніга "Нямеччына зьнішчае сама сябе: Як мы рызыкуем будучыняй нацыі" будзе прадстаўлена пазьней сёньня ў Бэрліне.
XS
SM
MD
LG