Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інданэзіі прачнуўся вулькан


На Інданэзійскім востраве Суматра больш за 10 тысяч чалавек пакінулі свае дамы, ратуючыся ад вывяржэньня вулькану.

Вулькан, што знаходзіцца ў 60 кілямэтрах ад гораду Мэдан – адміністрацыйнага цэнтру правінцыі Паўночная Суматра, выкідвае дым і попел на вышыню да паўтарох кілямэтраў.

Вульканолягі адзначаюць, што гэты вулькан вывяргаецца ўпершыню за апошнія 400 гадоў.
XS
SM
MD
LG