Іран вывеў некаторыя свае капіталы з эўрапейскіх банкаў, каб супрацьстаяць міжнародным фінансавым санкцыям. Паводле кіраўніка Цэнтрабанку краіны Махмуда Бахмані, такі крок з'яўляецца прафіляктычнай мерай супраць магчымых спроб эўрапейскіх банкаў замарозіць іранскія авуары. Бахмані не ўдакладніў, якія аб'ёмы маюць выведзеныя сродкі і куды яны накіраваныя.
Сёлета ў чэрвені Рада Бясьпекі ААН увяла новыя санкцыі супраць Ірану ў адказ на яго адмову замарозіць сваю ядзерную праграму. Пасьля гэтага ЗША і Эўразьвяз дадаткова ўвялі свае ўласныя санкцыі, датычныя, у асноўным, банкаўскай, нафтавай і транспартнай сфэры.