НАВАЛЬНІЦЫ...
...і шквалістыя вятры. Тэмпэратура: 14-17 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
28 жніўня
У вёсцы Моталь Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці кулінарны фэстываль "Мотальскія прысмакі".
28-29 жніўня
У Палацы мастацтва міжнародны фэстываль артпэрформансу "Navinki".
У Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" (Менск, пр. Пераможцаў, 14) міжнародная выстава сабакаў.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
29 жніўня
Арганізацыя ісламскай канфэрэнцыі сустракаецца ў Ісламабадзе, каб абмеркаваць дапамогу пацярпелым ад паводкі ў Пакістане.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
28 жніўня
У 1925 нарадзіўся Аркадзій Стругацкі (пам. 1991), сусьветна вядомы расейскі пісьменьнік-фантаст (пісаў у суаўтарстве з братам, Барысам Стругацкім).
У 1936 нарадзіўся беларускі паэт Генадзь Бураўкін.
29 жніўня
У 1915 нарадзілася Інгрыд Бэргман, фільмовая акторка швэдзкага паходжаньня (пам. 1982).
У 1920 нарадзіўся амэрыканскі саксафаніст Чарлі Паркер, адзін з бацькоў сучаснага джазу (пам. 1955).
У 1949 на Семіпалатынскім палігоне ў Казахстане адбылося першае выпрабаваньне савецкай атамнай бомбы. У гэты самы дзень у 1991 Семіпалатынскі палігон быў закрыты.
У 1958 нарадзіўся амэрыканскі сьпявак Майкл Джэксан, ікона сусьветнай масавай культуры 1980-х і 1990-х (пам. 2009).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
29 жніўня — Дзень шахцёра.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Арцёма Дубскага адправілі па этапе".
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
"Панядзелак пачынаецца ў суботу" — загаловак аповесьці братоў Аркадзія і Барыса Стругацкіх з 1965 году.
"Адышлі ў нябыт панэгірыкі
Сьціплым вінцікам, сьпешнай сяўбе.
Людзям хочацца шчырай лірыкі
Не пра вінцікаў, пра сябе".
Генадзь Бураўкін